З даўніх часоў жыхары вёскі Бездзеж з вялікай пашанай адносяцца да традыцый і звычаяў роднага краю. У Бездзежы захавалася багатая духоўная культура, у якой значнае месца займае традыцыйная абрадавасць, заснаваная на прынцыпах народнай этыкі, маралі і вуснапаэтычнай творчасці.
Галоўнае свята праваслаўных хрысціян – Вялікдзень.
Менавіта на Вялікдзень у Бездзежы спакон веку праводзіцца ўнікальны вясенні абрад “Стрылка”. З прычыны самабытнасці з’явы, якая прэзентуе нематэрыяльную спадчыну беларусаў. “Стрылка” ў 2013 годзе была ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
«Стрылка» - вясновы абрадавы карагод, яна сімвалізуе заканчэнне Вялікага посту, прыход вясны і абуджэнне прыроды.
Паколькі абрад праводзіцца вясною, калі ўсё вакол ажывае, і звязаны з зямлёю і ўрадлівасцю,дарэчным здаецца карагод з саставу толькі прадстаўніц жаночага полу.
Але ў сувязі з сённяшняй абстаноўкай "Стрылка" правадзіцца не будзе.
Свята Святога Вялікадня умацоўвае веру ў перамогу міру, дабра і справядлівасці, сімвалізуе і аб'ядноўвае ўсіх нас на аснове традыцыйных духоўных каштоўнасцей, падахвочвае яго да спаўнення добрых спраў і ўчынкаў, спагады і міласэрнасці.
Шчыра жадаем, каб гэтыя вясновыя святочныя дні сталі для ўсіх радаснымі, сагрэлі вашы сэрцы цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі, напоўнілі вашы дамы паразуменнем і светам. Няхай гэтае свята прынясе дабро, шчасце, здароўе, хай збудуцца ўсе вашы мары і добрыя пажаданні!
На территории музея "Бездежский фартушок" продолжается весенний праздник "Гуканне вясны"
Запрашаем усіх 20 сакавіка на вясновы абрадавы карагод "Стрылка".
В конце марта группа журналистов из Подлясья (Польша) по приглашению регионального отделения Белорусского союза журналистов посетила Брестскую область.
12 сентября в музее "Бездежский фартушок" прошла встреча с представителями ХХХI Международного конгресса Ассоциации участников космических полётов из США и Франции.
22 сентября музыкой и звонкими голосами песен позвал всех полешуков в Лясковичи международный фестиваль этнокультурных традиций "Зов Полесья". И именно "Зов Полесья" открывает потоенные уголки богатой белорусской культуры.
Предлагаем всем 28 апреля встретить Пасхальное воскресенье в аг. Бездеж! Вас ждут: - Вечернее богослужение в Свято-Троицком храме, - Крестный ход к Свято-Рождественскому храму, - Проведение уникального весеннего обрядового хоровода "Стрылка", - Праздничный концерт учащихся воскресной школы и т
Комментарии к статье:
Пока никто не оставил комментирии под этой новостью. Ваш комментарий может быть первым!